Прапаганда масава пачала пагражаць настаўнікам — гэта вядзе да новага вітка рэпрэсій і поўнага ўзаконьвання «чорных спісаў»

4 хв.

На русском языке: Пропаганда массово начала угрожать учителям — это ведёт к новому витку репрессий и полному узакониванию «черных списков»

На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне настаўніка фізікі Аляксандра Шыдлоўскага. Сілавікі на камеру прымусілі яго прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах, а таксама ў тым, што чалавек падтрымлівае Украіну і з’яўляецца супернікам як ваенна-патрыятычнага выхавання, так і курса нашай краіны ў цэлым.

У гэтай сітуацыі, апроч самога факту затрымання, ёсць яшчэ адна дэталь, якая можа мець наступствы і для іншых людзей — затрыманне Шыдлоўскага пракаментавалі вельмі многія праўладныя прапагандысты. Яны адкрыта абражалі настаўніка, а таксама заклікалі да далейшых рэпрэсій у дачыненні да яго калег, якія ведалі пра яго погляды, але не паведамілі сілавікам.

Пазней, адзін з прапагандыстаў працягнуў гэтую тэму і распавёў аб затрыманні яшчэ аднаго настаўніка — Алены Масюковай, якая была асуджаная ў лютым гэтага года. У тым жа пасце былі выказаны пагрозы і ў адрас шоўмэна Яўгена Булкі, які патрапіў на фота Масюковай.

Прапаганда масава пачала пагражаць настаўнікам — гэта вядзе да новага вітка рэпрэсій і поўнага ўзаконьвання «чорных спісаў»

Эксперты iSANS Belarus заяўляюць, што ў сукупнасці гэтая хваля пагроз у адрас настаўнікаў можа сведчыць аб пачатку новага вітка рэпрэсій у беларускай адукацыі. Важна адзначыць, што прапаганда пагражае не толькі нелаяльным рэжыму настаўнікам, але і іх калегам проста за тое, што яны іх не здалі. Нельга выключаць, што за гэтым можа адбыцца і паказальнае звальненне кіраўніцтва школы, дзе выкладаў Аляксандр Шыдлоўскі.

Акрамя таго, гэта ўсё можа прывесці да ўвядзення ліцэнзіі для ўсіх спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі, гэта значыць канчатковаму ўзаконьванню практыкі «чорных спісаў», якая і так выкарыстоўвалася ў беларускай адукацыі на працягу доўгага часу.

Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны - гэтым разам з Херсоншчыны
Наступны матэрыял
Суд ЕС зняў санкцыі супраць «Белшыны», бо палічыў, што рэпрэсій не было

Iншыя матэрыялы