Суд ЕС зняў санкцыі супраць «Белшыны», бо палічыў, што рэпрэсій не было

4 хв.

На русском языке: Суд ЕС снял санкции против «Белшины»: Репрессии против сотрудников не доказаны?

Суд ЕС у Люксембургу зняў санкцыі з ААТ «Белшына», уведзеныя ў снежні 2021 года, а таксама санкцыі з Мікіты Мазепіна, сына алігарха Дзмітрыя Мазепіна.

Паведамляецца, што суд вырашыў выключыць «Белшыну» з санкцыйнага спісу, бо Рада ЕЗ не даказала, што прадпрыемства зʼяўляецца істотнай крыніцай прыбытку для рэжыму Лукашэнкі.

Суд таксама палічыў недастатковымі доказы ўдзелу «Белшыны» ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці. Паведамляецца, што Савет ЕС не змог даказаць, што прычынай звальнення супрацоўнікаў прадпрыемства быў удзел у дэманстрацыях і забастоўках пасля выбараў 2020 года.

Суд ЕЗ пастанавіў не толькі зняць санкцыі з прадпрыемства, але і абавязаў Раду ЕЗ выплаціць судовыя выдаткі.

Нагадаем, з 2020 года па ўсёй Беларусі звальнялі супрацоўнікаў па палітычных прычынах – за ўдзелы ў мітынгах, сімволіку і нават подпісы не за Лукашэнку. Напрыклад, 35-гадовы Сяргей Мардушкоў быў звольнены з «Белшыны» пасля таго, як вывесіў бела-чырвона-белы сцяг у вакне. На наступны дзень яго забралі сілавікі, а пасля 15 сутак у ІЧУ Сяргея звольнілі з «Белшыны» быццам за «прагулы».

Папярэдні матэрыял
Прапаганда масава пачала пагражаць настаўнікам - гэта вядзе да новага вітка рэпрэсій і поўнага ўзаконьвання «чорных спісаў»
Наступны матэрыял
Сёння адбудзецца 4-ы дабрачынны арт-аўкцыён у падтрымку рэпрэсаваных уцекачоў з Беларусі

Iншыя матэрыялы