Прапаганда выдаліла ўзгадванне кантактаў Галоўчанкі з іранцамі на MILEX-2023

прапагандысцкія памыйніцы
5 хв.

На русском языке: Пропаганда удалила упоминания о контактах Головченко с иранцами на MILEX-2023

Cёння апошні дзень выставы ўзбраення MILEX-2023, якая праходзіць у Мінску, і дзе сёлета прадстаўлена тэхніка і ўзбраенне не толькі вытворчасці РБ ці РФ, але таксама Ірана і Кітая.

Яшчэ ўчора «Беларускі Гаюн» звярнуў увагу, што зброі і тэхніцы менавіта іранскай і кітайскай вытворчасці прапагандысты надаюць нашмат менш увагі, дакладней сказаць, яны яе практычна не паказваюць. І тычыцца, гэта найперш зброі з Ірана.

Аднак тэлеграм-канал @paradachak заўважыў яшчэ адзін цікавы момант – прапагандысты СБ і Белты выдалілі згадванні, што Раман Галоўчанка наогул наведваў іранскі стэнд на MILEX.

Напрыклад, у навіне на Белце была такая фраза:

Акрамя таго, прэмʼер-міністр спыніўся ля стэнда, дзе былі прадстаўленыя іранскія распрацоўкі ў галіне ВПК. Раман Галоўчанка паразмаўляў з прадстаўнікамі Ірана, якія ў падрабязнасцях распавялі яму пра прадстаўленыя на стэндзе экспанаты».

У бягучай версіі яе ўжо няма, але кэш захоўвае ўсё.

Прапаганда выдаліла ўзгадванне кантактаў Галоўчанкі з іранцамі на MILEX-2023

Дарэчы, падобная сітуацыя і з наведваннем іранскага стэнда Віктарам Хрэніным разам з Аляксандрам Вольфавічам. Фота знайсці можна, але акцэнт на гэтым не робіцца ад слова зусім. Вось, напрыклад, Хрэніна і Вольфавіча, мяркуючы па фота, зацікавіў узброены іранскі БПЛА Shahin.

Прапаганда выдаліла ўзгадванне кантактаў Галоўчанкі з іранцамі на MILEX-2023

А на іншым фота Віктар Хрэнін знаёміцца з перавагамі іранскіх ракет Basir калібра 155 мм, якія маюць далёкасць дзеяння 700 км і абсталяваны галоўкай з аптычным дэтэктарам.

Прапаганда выдаліла ўзгадванне кантактаў Галоўчанкі з іранцамі на MILEX-2023

Ёсць яшчэ дзве пасады з розніцай у 2 хвіліны. У 17:22 Галоўчанка спыніўся ля стэнда з іранскімі распрацоўкамі ў галіне ВПК. Праз хвіліну гэты пост выдаляецца, і ў 17:24 Галоўчанка ўжо «надаў увагу не іранскаму, а кітайскаму стэнду».

Прапаганда выдаліла ўзгадванне кантактаў Галоўчанкі з іранцамі на MILEX-2023

Дарэчы, @paradachak піша, што ў матэрыялах прапаганды была і такая фраза: «Ён дэталёва агледзеў стэнд міністэрства абароны Ірана, дзе былі паказаныя ракетныя сістэмы, буйнакаліберная аўтаматычная зброя, акумулятары для ракет». Мяркуючы па ўсім, гэта было ў СБ, але ізноў жа зараз там гэтай фразы няма.

Тым не менш можна меркаваць, што Галоўчанка азнаёміўся з іранскімі 155-мм ракетамі Basir і ПТРК Almas1, які называюць аналагам амерыканскага ПТРК Javelin. А пад «буйнакалібернай аўтаматычнай зброяй», хутчэй за ўсё, разумеецца іранскі авіяцыйны кулямёт 50-га калібра.

А што яшчэ паказаў Іран і Кітай на MILEX чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
Ліст, відэапаведамленне і жоўтая бірка: Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?
Наступны матэрыял
Дзень палітвязняў і памяці Вітольда Ашурка ад Тбілісі да Сан-Дыега

Iншыя матэрыялы