На русском языке:
Пропаганда решила показать, что с А-50 «всё в порядке» и специально сняла видео в сумерках, где не видны детали
Прапаганда Лукашэнкі апублікавала відэа з руленнем самалёта ДРЛА А-50У ПКС РФ на аэрадроме ў Мачулішчах. Мы можам пацвердзіць, што, мяркуючы па ўмовах надвор’я, відэа сапраўды было знята сёння ў раёне 8-й вечара (па Мінску), але ёсць адразу шэраг момантаў.
1. Відэа з бортам знята ў прыцемках на 4-ы дзень пасля інцыдэнту ў Мачулішчах. На кадрах паказана выключна руленне ДРЛА, што не зʼяўляецца доказам таго, што ў самалёта не пашкоджана антэна радарнага комплексу «Чмель» і нават таго, што самалёт можа лётаць.
2. Нам старанна паказваюць бартавыя нумары (хоць да гэтага заўсёды старанна замазвалі). Верагодна, каб падкрэсліць, што «маюць рацыю».
3. Усе ракурсы здымкі толькі знізу і збоку, што не дазваляе разгледзець яго зверху ў дэталях (кажучы пра тыя месцы, якія маглі быць пашкоджаны, і на якіх мы рабілі акцэнт).
4. Параўноўваючы кадры 1 сакавіка з кадрамі 29 студзеня, відаць, што «талерка» выглядае інакш. Папярэднія драпіны не бачныя, затое бачная вялікая чорная пляма.
Нагадаем, што 26 лютага, роўна ў дзень інцыдэнту, у Мачулішчы прыляцела брыгада рамонтнікаў з Іванава. На дадзены момант мы не робім адназначных сцвярджэнняў, аднак не выключана, што гэтымі днямі мог праходзіць спешны першасны рамонт. Калі тэорыя дакладная, то значыць усе 4 дні самалёт сапраўды хутка падлатоўвалі/падфарбоўвалі, каб паказаць, што «з ім усё ў парадку».
Акрамя таго, мы можам сцвярджаць, што самалёт нікуды сёння не лятаў, а ў Мачулішчах з абеду і да позняга вечара праходзяць планавыя трэніровачныя палёты авіяцыі ВПС РБ.