На русском языке:
Пропаганда в действии: Лукашенко покатал раненного солдата ВС РФ по льду в инвалидной коляске
Сёння прапаганда Лукашэнкі апублікавала відэа, дзе ён катае ў інваліднай калясцы па лёдзе параненага ўраджэнца Данбаса, які ваяваў на баку Расіі супраць Украіны.
Заяўляецца, што гэтага мужчыну клічуць Павел Прахарэнкаў, ён служыў у т.зв. Народнай міліцыі «ДНР» больш за 5 гадоў, у красавіку 2022 г. падарваўся на міне, страціў адну нагу і сурʼёзна пашкодзіў другую.
Вядома, што гэты мужчына ўжо не раз выкарыстоўваўся ў прапагандысцкіх роліках крамлёўскіх СМІ, а цяпер прапаганда піша, што яму і ягонай сямʼі будзе дадзенае беларускае грамадзянства.
У той самы час, чаму ён адмовіўся жыць на акупаванай радзіме не паведамляецца.
Дарэчы, летась ён даў інтэрвʼю пракрамлёўскаму выданню «Спутнік», дзе заявіў, што ўпэўнены, «неўзабаве дзякуючы спецыяльнай ваеннай аперацыі РФ на Украіне ў Данецку запануе свет, толькі пакуль трэба «з коранем вырваць гэтае ўсё паскуддзе, якое сюды спрабуе забрацца, дабрацца і выкараніць рускі народ».