На русском языке:
Пропагандистские Минск-Новости спалили администратора своего телеграм-канала
Сёння ў асноўным тэлеграм-канале праўладнага агенцтва «Мінск-Навіны» быў апублікаваны кантакт верагоднага адміністратара канала гэтага дзяржСМІ.
Праз некалькі секунд пост быў выдалены, але нягледзячы на гэта высветлілася, што адміністратар канала — гэта 22-гадовая Анастасія Сарвета. Дзяўчына з горада Слонім і вядзе сацсеткі пад выдуманым імем Вікторыя.
Нагадаем, што ў структуру холдынгу «Мінск-Навіны», акрамя дадзенага агенцтва, уваходзяць таксама газеты «Мінскі курʼер» і «Вячэрні Мінск», часопіс «Арэлі» і «Радыё-Мінск».