In English:
Propagandist Voskresensky and his wife are having a coffee in Warsaw today
На русском языке:
Пропагандист и квазиоппозиционер Воскресенский с женой спокойно пьёт кофе в Варшаве сегодня
У чат-бот @Motolko_bot даслалі інфармацыю аб тым, што прапагандыст і псеўдаапазіцыянер, які сам сябе называе «ротам КДБ» і распавядае пра тое, як «загнівае Еўропа», спакойна адпачывае ў Варшаве:
«Добры дзень. Васкрасенскі знаходзіцца ў Варшаве, прама зараз (12:40 CET) п’е каву ў кафэ Pare Osób».
Замест таго, каб увесці візавы бан на фігурантаў падзей 2020 года (фальсіфікатараў, суддзяў, сілавікоў, наменклатуру і іншых памагатых рэжыму Лукашэнкі) і іх прамых сваякоў, еўрапейскім палітыкам прасцей гучна заяўляць пра візавы бан для ЎСІХ беларусаў. Чым гэта дрэнна я пісаў раней.
Вось скажыце, ці вядомая персона Васкрасенскага? Мусіць, больш за. І ягоная праца на рэжым Лукашэнкі і сілавікоў. Аднак гэта ніяк не перашкаджае Васкрасенскаму з жонкай сёння знаходзіцца ў Варшаве, каб потым, відаць, паехаць у Будапешт. Хоць бронь гатэля была з 20 па 25 жніўня, значыць планы, відаць, змяніліся.