На русском языке:
Проверка боевой готовности: кто в ней может участвовать?
Сёння ва УС РБ пачалася праверка баявой гатоўнасці. Пры гэтым шэраг падраздзяленняў арміі зараз знаходзіцца на палігонах, дзе займаюцца баявой падрыхтоўкай.
Ніжэй прыводзім пералік падраздзяленняў і лакацыі правядзення заняткаў:
- На 174-м навучальным палігоне ВПС і войскаў СПА «Даманава» праводзіцца палявы выхад войскаў СПА Заходняга аператыўнага камандавання. У ім бяруць удзел зенітныя ракетна-артылерыйскія дывізіёны 6-й і 11-й механізаваных брыгад (амбр.), а таксама 147-га зенітнага ракетнага палка.
- На 230-м агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі» праводзіцца палявы выхад са 105-м механізаваным батальёнам 11-й амбр.
- На палігоне «Гожскі» праводзіцца палявы выхад з 2-м зенітным ракетным дывізіёнам 1-га зенітнага ракетнага палка.
На 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі» праводзяцца палявыя выхады з 358-м механізаваным і танкавым батальёнамі 120-й амбр. - На палігоне «Гожскі» праводзіцца палявы выхад з 202-м механізаваным батальёнам 6-й амбр.
- На палігоне «Асіповіцкі» праводзіцца палявы выхад з падраздзяленнямі артылерыйскай разведкі 51-й артылерыйскай брыгады.
- У Гродзенскім раёне праводзіцца палявы выхад з пантонна-маставым батальёнам 557-й інжынернай брыгады.
Палявыя выхады праводзяцца з падраздзяленнямі 191-й групы артылерыі 19-й амбр. і 310-й групы артылерыі 120-й амбр. - На палігоне «Лосвіда» праходзіць зладжванне батальённай тактычнай групы парашутна-дэсантнага батальёна 103-й паветрана-дэсантнай брыгады.
- Частка падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый знаходзіцца ў прыграніччы з Украінай і інш.
Такім чынам, да праверкі баявой гатоўнасці можна чакаць прыцягнення наступных падраздзяленняў Сухапутных войскаў і Сіл спецыяльных аперацый:
- ад 6-й амбр. – 78-ы механізаваны і 52-й танкавы батальёны;
- ад 11-й амбр. – 40-й механізаваны і 7-й танкавы батальёны;
- ад 19-й амбр. – 1-ы механізаваны і 4-ы танкавы батальёны;
- ад 120-й амбр. – 339-ы механізаваны і танкавы батальёны;
- ад 38-й дэсантна-штурмавой брыгады – адзін з дэсатна-штурмавых батальёнаў.
Прыведзены вышэй пералік падраздзяленняў не зʼяўляецца вычарпальным. У залежнасці ад маштабаў праверкі таксама могуць быць задзейнічаны авіяцыя, падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, РЭБ, сувязі, тылавога забеспячэння і інш.