На русском языке:
Проверка боеготовности в Беларуси: участники, численность, локации
11 сакавіка ва УС РБ стартавала праверка боегатоўнасці, якая афіцыйна з’яўляецца адказам на вучэнні «Steadfast Defender 2024» і «Dragon-24», якія праводзяцца краінамі НАТА.
Па нашых дадзеных, гэтая праверка стала самай маштабнай сярод падобных мерапрыемстваў, праведзеных у апошнія гады.
Асноўнымі брыгадамі, якія прыцягнуты да гэтай праверкі, сталі 19-я і 120-я. Для даўкамплектавання падраздзяленняў праводзіўся і масавы заклік рэзервістаў — усяго заклікалі не менш за 6000 рэзервістаў, з якімі праводзяцца заняткі па асноўных прадметах баявой падрыхтоўкі.
Акрамя таго, на працягу сакавіка, у рамках праверкі боегатоўнасці, падраздзяленні размяшчаліся не менш чым у 6-і лакацыях, сярод якіх:
- Пастаўскі р-н;
- Ашмянскі р-н;
- Палігон «Лепельскі»;
- Палігон «Даманава»;
- Палігон «Асіповіцкі»;
- І населены пункт Заслонава.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за сакавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).