На русском языке:
Праверка боегатоўнасці ў красавіку: агляд асноўных падзей
Раней мы ўжо пісалі, што дадзеная праверка боегатоўнасці стала самай маштабнай сярод усіх падобных мерапрыемстваў за ўсю гісторыю ВС РБ.
У красавіку праверка працягвалася, пройдземся па ключавых падзеях:
- 1 красавіка ў рамках праверкі БГ пачаліся камандна-штабныя вучэнні з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадай. Падраздзяленні здзейснілі маршы ў новыя пазіцыйныя раёны, ажыццявілі перамяшчэнне каманднага пункта і вялі барацьбу з ДРГ.
- 9-11 красавіка з 19-й амбр. прайшлі тактычныя вучэнні – яны сталі ключавым этапам праверкі БГ. Падраздзяленні адпрацоўвалі адлюстраванне наступлення ўмоўнага суперніка, знішчэнне НВФ, ДРГ і інш. Падчас вучэнняў вайскоўцы таксама адпрацавалі прыкрыццё аднаго з важных дзяржаўных абʼектаў сродкамі СПА. Вучэнні праходзілі на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Для іх правядзення былі задзейнічаны палігоны «Лепельскі», «Асіповіцкі», «Даманава», а таксама ўчасткі мясцовасці ў Ашмянскім і Пастаўскім раёнах.
- 10-11 красавіка на палігоне «Даманава» з падраздзяленнямі 120-й зенітна-ракетнай брыгады прайшлі тактычныя вучэнні. Упершыню ў войсках СПА праводзіліся вучэнні з прыцягненнем вялікай колькасці рэзервістаў.
Варта адзначыць, што фармальна аб завяршэнні праверкі БГ, распачатай 11 сакавіка, не паведамлялася. Таму можна чакаць правядзенні новых мерапрыемстваў праверачнага характару ў наступныя месяцы.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).