На русском языке:
В ответ на закрытие латвийского погранперехода режим запрещает беларусам пить рижский бальзам и есть латвийские мармеладки
Праз 1.5 месяца пасля закрыцця Латвіяй пагранпераходу «Сілене» так званы «ўрад» заявіў пра меры ў адказ, якія ўяўляюць сабой забарону на ўвоз і продаж у Беларусі латвійскіх:
- кавы,
- джэмаў,
- жэле,
- мармеладу,
- садавіны,
- арэхаў,
- сокаў,
- вады,
- піва,
- моцных спіртных і зброджаных напояў.
А таксама калгот, панчох, гольфаў, шкарпэтак, цэглы, блокаў і вырабаў з керамікі. Гэтыя тавары патрапілі ў абнаўленне вядомай пастановы Саўміна №700 ад 6 снежня 2021 г.
І так, яны самі напісалі, што забарона беларусам купляць гэтыя прадукты ў Беларусі – гэта іх «помста Латвіі», вось цытата:
«Пашырэнне пераліку – мера ў адказ на рашэнне Латвіі аб закрыцці аўтамабільнага пункта пропуску «Сілене» на мяжы з Беларуссю».