Праз візіт Лукашэнкі ў Маскву перанесенае традыцыйнае ўскладанне кветак 9 траўня

белта
3 хв.

На русском языке: Из-за визита Лукашенко в Москву перенесено традиционное возложение цветов 9 мая

Інфармацыя пра візіт Лукашэнкі да Пуціна і ягоны ўдзел у заўтрашнім парадзе на Чырвонай Плошчы атрымлівае дадатковыя пацверджанні.

Справа ў тым, што ўжо многія гады раніцай 9 траўня праходзіць традыцыйнае ўскладанне кветак і вянкоў на Плошчы Перамогі ў Мінску. Раніцай туды штогод зганяюць навучэнцаў школ і ВНУ, людзі стаяць з кветкамі і віншуюць ветэранаў.

Але сёлета час мерапрыемства зрушыўся на самы вечар, ускладанне кветак адбудзецца заўтра толькі а 19:00. А ўся справа ў тым, што Лукашэнка раніцай будзе не ў Мінску, а на парадзе на Чырвонай Плошчы ў Маскве.

Дарэчы, нягледзячы на перанос пачатку, сёлета, як і заўсёды, на мерапрыемства зганяюць бюджэтнікаў, якія будуць удзельнічаць у шэсці з кветкамі, шарыкамі і партрэтамі ветэранаў.

Папярэдні матэрыял
Сілавікі затрымалі беларуса за татуіроўкі з гербам Украіны і Пагоняй
Наступны матэрыял
Лукашэнка паляцеў на парад да Пуціна ў Маскву

Iншыя матэрыялы