На русском языке:
Премьер-министр Головченко недоволен работой МИД Беларуси?
У распараджэнні рэдакцыі аказаўся дакумент Саўміна ад 8 кастрычніка, у якім кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею даецца задача прапрацаваць візіты прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Індыю, КНР, Бразілію, Катар, Манголію, Узбекістан, Турцыю, Венгрыю, Сербію і Егіпет. Сказана, што на гэтых сустрэчах павінны быць заключаны новыя праекты і падпісаны новыя кантракты.
Таксама кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання павінны штомесяц уносіць у МЗС прапановы аб тым, якія кантракты могуць быць падпісаныя на планаваных сустрэчах. Дамоўленасці павінны быць накіраваныя на павелічэнне і дыверсіфікацыю беларускага экспарту.
Нагадаем, нядаўна Следчы камітэт завёў чарговую крымінальную справу на Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку аб «прысваенні ўлады службовай асобы». Пад службовай асобай, мабыць, маецца на ўвазе Макей: як сказалі ў СК, Ціханоўская і Латушка «стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і ўпраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой». Іншымі словамі, у адрозненне ад афіцыйных беларускіх дыпламатаў, дэмакратычныя сілы вядуць перамовы з кіраўнікамі заходніх краін, а офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні нават мае дыпламатычны статус.