Proton Mail перакладзены на беларускую мову

Proton Mail
3 хв.

На русском языке: Proton Mail переведён на беларусский язык

Сервісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем Proton Mail і Proton Сalendar цяпер маюць падтрымку беларускай мовы.

Аб гэтым паведаміў праект mova.how, адзначыўшы, каб перакласці Proton — спатрэбілася два гады працы перакладчыкаў-валанцёраў.

Proton Mail перакладзены на беларускую мову

На дадзены момант беларуская мова ўжо дасяжная ў вэб-версіі пошты. Таксама пасля абнаўлення беларуская мова з’явіцца і ў аплікацыі Proton для iOS.

Mova.how пішуць, што па спасылцы можна далучыцца і дапамагчы перакладчыкам.

Папярэдні матэрыял
Раніцай у Беларусь прыляцелі два бізнесджэты Газпрама
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі падоўжаныя прынамсі да 27 сакавіка

Iншыя матэрыялы