Прынамсі 1575 беларусаў затрыманы за антываенную пазіцыю з 24.02.2022

Вясна / Наша Ніва
3 хв.

На русском языке: Минимум 1575 беларусов задержаны за антивоенную позицию с 24.02.2022

Праваабаронцы «Вясны» апублікавалі аналітыку рэпрэсій беларусаў за антываенную пазіцыю з 24 лютага 2022 года.

Вы ведаеце, што з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праводзяць маршы і пікеты, прыводзяць у непрыдатнасць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расійскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

Прынамсі 1575 беларусаў затрыманы за антываенную пазіцыю з 24.02.2022

Лукашэнка адказаў на нашыя дзеянні ўзмацненнем тэрору, у якім беларусы знаходзяцца з 2020 года.

З 24 лютага 2022 года за антываенную пазіцыю ў Беларусі:

  • Былі затрыманыя мінімум 1575 беларусаў.
  • 56 чалавек ужо пасадзілі на тэрміны ад 1 да 23 гадоў пазбаўлення волі.
  • 12 рэйкавых партызан прыгавораныя ў агульнай складанасці да 191,5 года пазбаўлення волі.
  • Прынамсі 31 чалавек асуджаны за фота/відэа перамяшчэння ваеннай тэхнікі.
  • 11 беларусаў знаходзяцца за кратамі па абвінавачанні ў жаданні ваяваць на баку Украіны – 8 з іх ужо асуджаныя.
  • Прынамсі 20 чалавек пацярпелі ад пераследу за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і падтрымку Украіны.

Цалкам з дэталёвым аглядам Вясны можна азнаёміцца тут.

Гэты ж агляд дасяжны на беларускай мове.

Папярэдні матэрыял
«Вы выратавалі мне жыццё і не памыліліся ні разу»: Што ўкраінцы кажуць беларусам?
Наступны матэрыял
Беларусы ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы выйшлі на антываенныя акцыі 24 лютага (шмат фота)

Iншыя матэрыялы