Прысягу прынялі 12 221 чалавек. Гэта значна больш, чым афіцыйна аб’явіла МА РБ.

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Присягу приняли 12 221 человек. Это гораздо больше, чем официально объявило МО РБ

25 лістапада навабранцы, прызваныя на тэрміновую службу, прынялі прысягу. Паводле інфармацыі МА РБ, «клятву на вернасць Радзіме вымавяць больш за 8000 хлопцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве».

Раней МА РБ заявіла, што ўсяго падчас восеньскай прызыўной кампаніі плануецца прызваць 10 200 чалавек (для праходжання тэрміновай службы і службы ў рэзерве).

Па нашых дадзеных, усяго 25 лістапада прысягу прынеслі не менш за 10 221 чалавека – на 2000 больш, чым заявіла МА РБ. Таксама можна дадаць, што яшчэ 11 лістапада прынялі прысягу больш за 2000 вайскоўцаў унутраных войскаў. Такім чынам, усяго ў лістападзе прынялі прысягу не менш за 12 221 чалавек. Гэта не канчатковая колькасць вайскоўцаў. Так, ёсць практыка правядзення дадатковай прысягі для прызваных у канцы прызыву (напрыклад, вясной 2023 года такіх было больш за 500 чалавек). Таму ўсяго ў лістападзе маглі прыняць прысягу каля 13 000 чалавек.

Чаму атрымалася разбежка з дадзенымі МА РБ? Справа ў тым, што МА РБ заявіла аб 8000 прызыўнікоў, прызваных на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. Гэта ключавы момант. Справа ў тым, што прызыўнік можа замест тэрміновай службы паступіць на ваенную службу па кантракце на 2 гады. Для многіх гэты варыянт зʼяўляецца больш прывабным, чым «бясплатная» тэрміновая служба.

Напрыклад, паводле звестак ваенкамата Слонімскага раёна, са 150 прыдатных па стане здароўя прызыўнікоў у восеньскі прызыў 80 чалавек вырашылі паступіць на ваенную службу па кантракце. Як паказвае аналіз фотасправаздач з цырымоній прысягі 25 лістапада, разам з вайскоўцамі тэрміновай службы прыкметная частка тых, хто прыносіў прысягу, былі кантрактнікамі.

Пры гэтым у СМІ часта ўказваецца агульная колькасць ваеннаслужачых, якія прынялі ваенную прысягу (без разбіўкі па катэгорыях – тэрмінавікі або кантрактнікі). Па гэтай прычыне атрымалася разыходжанне паміж дадзенымі МА РБ і нашымі падлікамі. Імавернасць прадастаўлення МА РБ недакладнай інфармацыі аб колькасці прызыўнікоў можа разглядацца, аднак няма абʼектыўных дадзеных, якія дазволілі б гэта сцвярджаць.

Такім чынам, кантракт на праходжанне вайсковай службы замест тэрміновай восенню 2023 года маглі падпісаць больш за 2000 чалавек.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 3 снежня. Яны ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў складае 83 тыдні.
Наступны матэрыял
У пагранічныя войскі прызвана рэкордная за апошнія 10 гадоў колькасць салдатаў тэрміновай службы. Верагоднай прычынай павелічэння колькасці прызваных на службу зʼяўляецца ўзмацненне аховы мяжы з Украінай.

Iншыя матэрыялы