З 17 верасня Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дазвол на правядзенне ПЦР-тэстаў для дзвюх прыватных лабараторый. Па інфармацыі «Еўрарадыё» гаворка ідзе пра лабараторыі Synevo і Gravita. Прычына нібыта ў тым, што там «выяўленыя істотныя недахопы ў арганізацыі работы, якія паўплывалі на якасць і дакладнасць вынікаў».
«Кіраўнікі гэтых устаноў былі запрошаныя ў Міністэрства аховы здароўя. На нарадзе ім былі агучаныя недахопы і дадзены час, каб іх прыбраць. Было агучана таксама папярэджанне: улічваючы значнасць даследаванняў, выяўленыя недахопы могуць пацягнуць за сабой прыпыненне дзейнасці ўстаноў», — паведаміла Міністэрства аховы здароўя.