In English:
Tsikhanouskaya commented on Putin’s call for a dialogue between the official Minsk and Belarusian opposition
На русском языке:
Тихановская прокомментировала призыв Путина к диалогу с оппозицией
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што сітуацыя ўнутры Беларусі, якая абвастрылася пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў, супакоілася, аднак праблемы захоўваюцца, і Масква заклікае да дыялогу афіцыйны Мінск і апазіцыю.
«Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі, хоць і супакоілася ўнутры краіны, але, тым не менш, праблемы ёсць, і мы выдатна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй», – сказаў ён, выступаючы на пашыраным паседжанні калегіі МЗС РФ.
Пры гэтым падкрэсліў, што «са свайго боку Расія, безумоўна, прадоўжыць лінію на ўмацаванне сувязей і паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю».
«Будзем рэалізоўваць усе 28 прынятых нядаўна саюзных праграм па фарміраванні агульнай эканамічнай прасторы, пераходзіць да правядзення ўзгодненай макраэканамічнай, падатковай, банкаўска-крэдытнай палітыкі», – сказаў Пуцін.
Лідар дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала выказванне Пуціна выданню Zerkalo.io.
«Асабіста ў мяне кантактаў з Крамлём не было. Я вітаю заклікі да дыялогу. Але ніякі дыялог не пачнецца ў турме. Усе палітвязні павінныя быць вызваленыя, гвалт спынены. Нашы ўмовы ранейшыя».