In English:
PMC Wagner will be based in Belarus with Putin’s permission?
На русском языке:
ЧВК «Вагнер» будет базироваться в Беларуси с разрешения Путина?
Крамлёўскія РІА Навіны са спасылкай на Пуціна паведамілі, што найміты ПВК «Вагнер» «могуць падпісаць кантракт з Мінабароны, вярнуцца дадому ці адправіцца ў Беларусь».
Адзначым, што ўвечары 26 чэрвеня крамлёўскія праваенныя тэлеграм-каналы паведамілі, што «падраздзяленні ПВК »Вагнер« разам са штатнай зброяй і ваеннай тэхнікай зайшлі на тэрыторыю Беларусі». Да гэтага часу ніхто з беларусаў не бачыў калоны «Вагнера» на тэрыторыі нашай краіны.
Нагадваем, калі вы заўважаеце любую ваенную актыўнасць – паведамляйце ў @HajunBYbot. Або перадавайце дадзеныя праз сяброў за мяжой.