На русском языке:
Совет Европы приостановил все связи с режимом в Беларуси на межгосударственном уровне
У сеціве з’явіўся дакумент з вынікамі чарговага паседжання Рады Еўропы ад 17 сакавіка.
Рада Еўропы прыняла рашэнні:
— Прыпыніць права прадстаўніцтва Беларусі ў Еўрапейскай фармакапеі (у якасці назіральніка) і ў Пашыраным частковым пагадненні па спорце (EPAS);
— Прыпыніць права прадстаўніцтва Беларусі ў ГРЭКА (Група дзяржаў па барацьбе з карупцыяй);
— Прыпыніць права Беларусі ўдзельнічаць у якасці асацыяванага члена ў рабоце Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю;
— Прапанаваць Генсеку СЕ распачаць неабходныя крокі для адклікання запыту на перарэгістрацыю Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Мінску;
— Неадкладна прыпыніць доступ у офіс, размешчаны ў памяшканні Рады Еўропы, прадстаўлены Прадстаўніку Беларусі;
— Прыпыніць любое тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю, але ўмацаваць адносіны Арганізацыі з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні, надаючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам.