Рамана Пратасевіча прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

СТВ
4 хв.

На русском языке: Романа Протасевича приговорили к 8 годам колонии усиленного режима

Экс-рэдактара тэлеграм-канала Nexta Рамана Пратасевіча абвінавацілі па 11 артыкулах КК. Так званы суддзя Вячаслаў Тулейка вынес прысуд у 8 гадоў калоніі, пракурор запытваў – 10 гадоў пазбаўлення волі. Сцяпана Пуцілу прысудзілі завочна да 20 гадоў калоніі, а Яна Рудзіка – да 19 гадоў.

Першапачаткова паведамлялася, што Рамана Пратасевіча ўзялі пад варту ў зале суда, аднак на відэа бачна, што ён выходзіць з памяшкання сам.

Пракрамлёўскі «Спутник» заяўляе, што Пратасевічу пакінута папярэдняя мера абмежавання волі – хатні арышт.

Папярэдні матэрыял
У Бранскай вобласці РФ зноў падарвалі чыгуначныя пуці: з пуцей сышлі 20 вагонаў і лакаматыў грузавога цягніка
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская – пра прысуд Раману Пратасевічу: «Ці засталіся мы верныя сваім каштоўнасцям?»

Iншыя матэрыялы