На русском языке:
Российских военных в Беларуси стало больше, но это ненадолго
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у чэрвені на 25% вырасла колькасць расійскага вайсковага кантынгенту, размешчанага ў Беларусі. Гэта звязана з тым, што на працягу чэрвеня ў Беларусь для ўдзелу ў ваенным парадзе 3 ліпеня прыбылі парадныя разлікі колькасцю да 500 чалавек, а таксама тэхніка УС РФ (да 20 артылерыйскіх сістэм). У астатнім жа сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам на тэрыторыі Беларусі ніяк не змянілася.
На канец чэрвеня лакацыі і колькасць ВС РФ у Беларусі былі наступнымі:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мачулішчы» і г. Мінск – да 500 чалавек (удзельнікі парада 3 ліпеня);
- Аэрадромы «Мазыр» («Бакоў») і «Зябровка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.
Таксама адзначым, што ў Беларусі працягваюць працаваць расійскія вайсковыя праваахоўныя органы – 484-і вайсковы следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я вайсковая пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.
Усяго ж на 1 ліпеня 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2500 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за чэрвень можна азнаёміцца тут (english).