Расейскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр»

onliner.by
4 хв.

На русском языке: Российские военные продолжают находиться на аэродроме «Мозырь»

Па дадзеных «Беларускага Гаюна», па стане на пачатак кастрычніка 2023 года на аэрадроме «Мазыр» («Бакоў») знаходзілася наступная ваенная тэхніка і абʼекты УС РФ:

  • 8 самаходных пускавых установак ЗРК С-300/400;
  • 1 вышынны обнаружитель 96Л6 (на ўніверсальнай вышцы 40В6);
  • 1 РЛС 76Н6 (на ўніверсальнай вышцы 40В6М);
  • 1 радыёлакацыйны комплекс 92Н6;
  • 1 радар разведкі і цэлеўказання 91Н6;
  • 1 РЛС (тып невядомы);
  • 1 самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1»;
  • 4 макета ЗРК С-300/400;
  • больш за 10 аўтамабіляў;
  • каля 11 палатак (М-30);
  • 6 абʼектаў, прычыненых маскіровачнай сеткай.

Агульная колькасць тэхнікі сведчыць, што на аэрадроме разгорнуты не менш за адзін дывізіён ЗРК С-300/400.

Расейскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр»

З найбольш істотных змен, якія адбыліся на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў») у параўнанні з маем бягучага года, можна адзначыць змяненне месца размяшчэння макетаў ЗРК С-300/400, а таксама будаўніцтва новага насыпу для РЛС. Колькасць асноўных відаў тэхнікі (самаходных пускавых установак ЗРК С-300/400, РЛС і інш.), а таксама месцы іх размяшчэння практычна не змянілася. Агульная колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія могуць знаходзіцца на аэрадроме, складае 200-300 чалавек.

Таксама намі рэгулярна фіксуюцца перамяшчэнні расейскіх вайскоўцаў у горадзе Мазыр і яго наваколляў. Часта вайскоўцаў, а таксама іх аўтамабілі, заўважаюць каля гандлёвых цэнтраў, куды яны прыязджаюць па пакупкі. Указаная актыўнасць зʼяўляецца прамым пацвярджэннем пастаяннага знаходжання расійскіх ваенных на аэрадроме.

Нагадаем, што расейскія вайскоўцы зʼявіліся на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў») у 2022 годзе, перад пачаткам вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022» на аэрадроме пачала канцэнтравацца расейская ваенная тэхніка. Аэрадром застаецца адным з нямногіх месцаў, дзе ўвесь час знаходзяцца расейскія вайскоўцы.

Папярэдні матэрыял
У Мінск прыляцеў віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Махбер
Наступны матэрыял
Першыя суткі праверкі баявой гатоўнасці: што вядома

Iншыя матэрыялы