На русском языке:
Российские войска начнут прибывать в Беларусь в ближайшие дни
Пра гэта заявіў намеснік начальніка Генштаба ВС РБ Віктар Тумар. Паводле яго словаў, гэта будуць вайскоўцы са складу Рэгіянальнай групоўкі войскаў.
«Лічу неабходным адзначыць, што літаральна ў бліжэйшыя дні на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь пачнуць прыбываць войскі расейскага складніка Рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). З імі будуць праводзіцца планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню выканання задач па абароне Саюзнай дзяржавы», – сказаў Тумар.