Расійскі ЗРК С-400 прывезлі ў 25-ы ракетны арсенал пад Стоўбцамі

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Российский ЗРК С-400 привезли в 25-й ракетный арсенал под Столбцами

Сёння МА РБ паведаміла, што ў Беларусь з РФ прыбыў чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400.

Расійскі ЗРК С-400 прывезлі ў 25-ы ракетны арсенал пад Стоўбцамі

Паводле нашых звестак, сёння ў другой палове дня эшалон, які перавозіў дадзеныя ЗРК С-400, быў заўважаны ў раёне Коласава (Стаўбцоўскі раён, Мінская вобл.). У далейшым эшалон з ЗРК прыбыў на тэрыторыю 25-га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення (в/ч 25819), які знаходзіцца каля п. Наваколасава (Стаўбцоўскі раён, Мінская вобл.).

Паведамляецца, што найбліжэйшым часам комплекс заступіць на баявое дзяжурства.

Папярэдні матэрыял
«Беларускі Гаюн»: На дадзены момант мы не пацвярджаем інфармацыю пра шпіталізацыю Лукашэнкі ў Маскве
Наступны матэрыял
Лукашэнка зараз сустракаецца з кіраўніком цэнтрабанка РФ у Мінску: ён не ў шпіталі ў Маскве

Iншыя матэрыялы