Расійскіх вайскоўцаў у Зябраўцы пачала ахоўваць 38-я дэсантна-штурмавая брыгада?

Мінабароны РБ
3 хв.

На русском языке: Российских военных в Зябровке начала охранять 38-я десантно-штурмовая бригада?

Сёння тг-канал 38-й дэсантна-штурмавой брыгады УС РБ апублікаваў відэа заняткаў з 383-м дэсантна-штурмавым батальном, які ўваходзіць у склад брыгады.

Паведамлялася, што на занятках, якія прайшлі ў Гомелі, былі адпрацаваны дзеянні ў тактычным паветраным дэсанце, перамяшчэння і прыкрыцця дэсантных падраздзяленняў з прыцягненнем верталётаў Мі-8МТВ-5, адбіццё нападу на базу захоўвання, навядзенне авіяцыі і ўзмацненне аэрадрома.

Судзячы па апублікаваных кадрах, у рамках вучэнняў вайскоўцы адпрацоўвалі адбіццё нападу на 1868-ю артылерыйскую базу ўзбраення (в/ч 63604, Гомель). Таксама на кадрах можна заўважыць і аэрадром «Зябраўка», дзе з 2022 года знаходзяцца расейскія вайскоўцы.

Раней мы звярталі ўвагу, што падраздзяленні УС РБ займаюцца не толькі аховай мяжы з Украінай, але і гарантаваннем бяспекі расейскіх вайсковых абʼектаў, размешчаных на аэрадромах «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка». Можна канстатаваць, што зараз задача па ахове расейскіх венных на аэрадроме «Зябраўка» была даручаная 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе.

Раней задачу па ахове расійскіх ваенных у Зябраўцы на ратацыйнай аснове выконвалі падраздзяленні 103-й паветрана-дэсантнай брыгады.

Папярэдні матэрыял
На аэрадроме «Мачулішчы» адбываецца рамонт узлётна-пасадачнай паласы
Наступны матэрыял
Суд Швейцарыі апраўдаў экс-сахраўца Юрыя Гараўскага па абвінавачанні ў гвалтоўным знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага

Iншыя матэрыялы