picture alliance
4 хв.

In English: Did the Russian military bring a new batch of missiles to Homel?
На русском языке: Российские военные привезли в Гомель новую партию ракет?

З 25 па 30 сакавіка 2023 года ў аэрапорт «Гомель» прыляталі чатыры цяжкія транспартныя самалёты Ан-124 «Руслан» ПКС РФ — 25, 27, 28 і 30 сакавіка адпаведна.

І ўжо сёння раніцай у Гомельскім раёне была заўважана калона ваеннай тэхнікі, якая складаецца з пяці седлавых цягачоў (меркавана КамАЗ) без рэгістрацыйных знакаў, якія перавозілі па чатыры ракеты для ЗРК С-300/400. Па паведамленнях сведкаў, калона рухалася ў складзе ДАІ РБ у напрамку аэрадрома «Зябраўка».

Варта адзначыць, што на аэрадроме «Зябраўка» знаходзяцца расійскія вайскоўцы, а таксама ЗРК С-300/400.

Перавозка ракет для ЗРК С-300/400 у Гомельскім раёне фіксавалася намі і раней.

Калі вам штосьці вядома, напішыце нам у @HajunBYbot. Можаце перадаць інфармацыю праз вашых сяброў/знаёмых за мяжой ці яшчэ больш бяспечна – напісаць нам праз форму для сувязі на сайце.

Калі вам штосьці вядома пра перавозку ракет, напішыце нам

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да ліпеня 2023 года
Наступны матэрыял
Байдэн: «Яны не проста жанчыны, яны – лідаркі»

Iншыя матэрыялы