Расія зніжае пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ на 380 000 тон

хв.

У IV квартале 2021 года Расія знізіць пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ да 1,98 млн тон.

Для параўнання, у трэцім квартале пастаўкі былі заяўленыя на ўзроўні 2,36 млн тон.
У графіку паставак на 4-ы квартал няма інфармацыі пра пастаўкі на «Нафтан».

Нагадаем, у маі 2021 года буйныя расійскія нафтавыя кампаніі перасталі пастаўляць сыравіну на Наваполацкі НПЗ. Неабходны аб’ём быў пастаўлены кампаніямі, якія не ўваходзяць у лік асноўных. Гэтак жа Мінфін ЗША з 3 чэрвеня 2021 года аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх кампаній, уключаючы ААТ «Нафтан». Мазырскі НПЗ у гэтым спісе не значыцца.

Папярэдні матэрыял
Deutsche Bank закрывае карэспандэнцкія рахункі беларускіх банкаў
Наступны матэрыял
Супрацоўнікам сеткі крамаў «Родны кут» аддаюць частку заробку сертыфікатамі на ежу, а частку ўтрымліваюць на газеты і фонды

Iншыя матэрыялы