Расіянін прарваў мяжу з Польшчай вывозіў з ЕС дзяцей, якім забаронена пакідаць Швецыю

RMF FM
4 хв.

На русском языке: Россиянин прорвавший границу с Польшей вывозил из ЕС детей, которым запрещено покидать Швецию

Журналісты польскага выдання RMF FM высветлілі, што расіянін, які раніцай праламаў шлагбаум на беларуска-польскай мяжы, быў арыштаваны.

У раёне 8 раніцы (мінскі час) чорны BMW x5 са шведскімі нумарамі, унутры якога знаходзіліся двое грамадзян РФ і трое дзяцей, падʼехаў на памежны пераход Цярэспаль – Брэст да польскіх пагранічнікаў.

Калі афіцэр забраў пашпарты для надгляду, BMW памчаўся ў беларускім кірунку, пратараніў барʼеры і праехаў праз разгорнутыя шыпавыя палосы, машына спынілася пасярод памежнага маста, кіроўца быў арыштаваны. А жанчыне з трыма дзецьмі ўдалося перасекчы мяжу і трапіць у Беларусь.

Як удалося высветліць карэспандэнту RMF FM, двум дзецям, якіх везла расійская пара, забаронена пакідаць Швецыю, у іх шведскія пашпарты.

Папярэдні матэрыял
Адпраўлены ў адстаўку кіраўнік Дзяржпамежкамітэта РБ – Анатоль Лапо
Наступны матэрыял
Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да чатырох гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы