Ратацыя расійскіх мобікаў па Абуз-Лясноўскім патрапіла на спадарожнікавыя здымкі

Радыё Свабода
4 хв.

На русском языке: Ротация российских мобилизованных на Обуз-Лесновском попала на спутниковые снимки

Выданне «Радыё Свабода» апублікавала свежыя спадарожнікавыя здымкі беларускага палігона «Абуз-Лясноўскі» (Брэсцкая вобл), зробленыя кампаніяй Planet Labs 6 сакавіка і параўнала іх са здымкамі ад 23 лютага і снежня 2022 года.

Ратацыя расійскіх мобікаў па Абуз-Лясноўскім патрапіла на спадарожнікавыя здымкі

Пры параўнанні выразна бачна, што частка тэхнікі, не менш за 200 адзінак, пакінула палігон, таксама мінімум на палову апусцеў і намётавы лагер. Гэта прамое пацвярджэнне ратацыі расійскіх мабілізаваных у Беларусі.

Таксама варта адзначыць, што ў кожным намёце можа жыць каля 30 чалавек, пры мінімальным падліку пустых намётаў выходзіць, што ратацыя на палігоне пад Баранавічамі закранула мінімум 1000 мабілізаваных ВС РФ.

Па нашых ацэнках, усяго за час ратацыі (24 лютага – 10 сакавіка 2023 года) з тэрыторыі РБ у РФ і на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны зʼехала не менш за 645 адзінак ваеннай тэхнікі і ≈2900 чалавек асабовага складу УС РФ. З РФ у РБ ужо прыбыло ад 80 да 200 адз. тэхнікі і ≈600 чалавек асабовага складу.

Нагадаем, што ратацыя заключаецца ў тым, што ў зону баявых дзеянняў з РБ адпраўляюцца падрыхтаваныя расейскія падраздзяленні, а замест іх на палігоны з РФ прыбываюць для навучання расейскія мабілізаваныя/добраахвотнікі.

Папярэдні матэрыял
Практычна ўсе артылерыйскія падраздзяленні УС РБ зараз трэніруюцца на трэніровачных пляцоўках
Наступны матэрыял
Новыя далямеры ў артылерыйскіх падраздзяленнях УС РБ

Iншыя матэрыялы