warriors.fandom.com
Эксклюзіў
3 хв.

На русском языке: Режим Лукашенко передал РФ ещё минимум 22 танка

Сёння ў Магілёўскай вобласці быў зафіксаваны рух чарговага эшалона з ваеннай тэхнікай у напрамку Оршы, дзе пазней гэты эшалон заўважылі ўжо ў напрамку на РФ.

На эшалоне было заўважана не менш як 22 адзінкі танкаў Т-72А. Пункты назірання могуць указваць на тое, што тэхніка, хутчэй за ўсё, была знята з захоўвання з 969-й базы рэзерву танкаў (г.п. Урэчча, Мінская вобласць) і перавозілася на галінцы Асіповічы-Магілёў-Орша-РФ.

Не выключана, што колькасць танкаў, якія вывезлі ў РФ на гэты раз, можа быць большай. Такім чынам, толькі за апошні тыдзень рэжым Лукашэнкі перадаў РФ ужо не менш за 67 танкаў Т-72А і не менш за 28 грузавікоў «Урал».

Папярэднія эшалоны былі накіраваны на ЖД-станцыі «Успенская» і «Мілерава» (Растоўская вобл., РФ) і далей на Данбас.

Папярэдні матэрыял
Расейскія войскі пачнуць прыбываць у Беларусь у бліжэйшыя дні
Наступны матэрыял
Ёсць звесткі, што прадпрыемствам Гомельскай і Віцебскай вобласці пачалі паступаць загады прадаставіць спісы ваеннаабавязаных супрацоўнікаў

Iншыя матэрыялы