Рэжысёр Андрэй Гнёт на волі

3 хв.

На русском языке: Режиссер Андрей Гнёт на свободе

Беларускі рэжысёр і актывіст Андрэй Гнёт быў эвакуіраваны з Сербіі ў ЕС. У Сербіі яго затрымалі на патрабаванне Беларусі. Прыгнёту пагражала экстрадыцыя, аднак пасля шэрагу судоў ён быў вызвалены. У турме Андрэй Гнёт правёў 7 месяцаў і 7 дзён, яшчэ 5 месяцаў — пад хатнім арыштам.

Рэжысёр Андрэй Гнёт на волі

«Я бязмежна ўдзячны сваім адвакатам і юрыстам, Святлане Ціханоўскай і яе міжнароднай каманде, Паўлу Латушку і ўсяму НАУ, грамадскім і праваабарончым арганізацыям, медыям і журналістам, маім сябрам і блізкім, спартоўцам, калегам па кінацэху і ўсім тым тысячам і тысячам неабыякавых людзей, якія змагаліся за маё жыццё. Мая гісторыя — гэта галівудскае кіно. Мне ёсць што расказаць!

Прашу даць мне крыху часу, каб прызвычаіцца да свабоды і бяспекі, якіх у мяне так доўга не было. Я вас вельмі люблю! МЫ ПЕРАМАГЛІ! Жыве Беларусь!» — напісаў Андрэй Гнёт у інстаграме.

Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская павіншавала з вызваленнем Андрэя Гнета, і выказала падзяку ўсім, хто ўвесь гэты час змагаўся за яго вызваленне:

«Я віншую Андрэя з доўгачаканай свабодай, вітаю і спадзяюся, што наперадзе яго чакае мірнае і бяспечнае жыццё. Надалей мы не павінны дазволіць рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць міжнародныя механізмы для пераследу актывістаў. І мы будзем змагацца за кожнага, хто патрапіў пад рэпрэсіі рэжыму».

Адзначаецца, што 18 ліпеня Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне вызвалення Андрэя Гнета з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Асаблівую ролю адыграла падтрымка старшыні Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляен і шэрагу лідэраў ЕС.

Папярэдні матэрыял
З'явілася інфармацыя пра смерць яшчэ аднаго палітвязня
Наступны матэрыял
106 "шахедаў" зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце па экспаненце

Iншыя матэрыялы