На русском языке:
Режиссёра Андрея Гнёта выпустили из сербской тюрьмы
Беларускі рэжысёр і журналіст Андрэй Гнет, які быў затрыманы ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт рэжыму Лукашэнкі праз Інтэрпол, сёння ўначы апублікаваў у старыс Instagram беларускі нацыянальны сцяг, што азначае тое, што Гнета выпусцілі з сербскай турмы.
Як распавёў сам Андрэй Гнет, яго перавялі з Цэнтральнай турмы Бялграда пад хатні арышт. Аднак суд Сербіі яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне па ягонай экстрадыцыі ў Беларусь, дзе Андрэя пераследуюць па палітычных матывах.
Беларуса затрымалі ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт рэжыму праз Інтэрпол. Яго абвінавачвалі нібыта ў нявыплаце падаткаў з 2012 па 2018 год, хаця закон, на падставе якога вядзецца пераслед, быў прыняты толькі ў 2019 годзе. Адвакат Андрэя Гнет і сам рэжысёр настойвалі на тым, што гэта палітычна матываваны пераслед.
Нагадаем, што ў пачатку красавіка справа Андрэя Гнёта, паводле якой яго маглі экстрадаваць у Беларусь, была перагледжаная і апошняй інстанцыяй, якая павінна была прыняць рашэнне аб яго вызваленні з турмы ў Сербіі, заставаўся Высокі суд Бялграда.