На русском языке:
Родные Бабарико попали на прием в колонию: Бабарико в ПКТ
Тэлеграм-канал каманды Бабарыка паведаміў, што ўчора, 17 ліпеня, сваякі Віктара Бабарыкі патрапілі на прыём да адміністрацыі ПК-1 у Наваполацку
Ім сказалі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў калоніі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). У ПКТ забаронены званкі і спатканні, але перапіска магчыма. Сваякам сказалі, што здароўю Бабарыка нібыта нічога не пагражае.
«Ні родныя, ні адвакат не чулі і не бачылі Бабарыку некалькі месяцаў. Лістоў ад яго таксама няма, званкі забаранілі. Чаму яго змясцілі ў ПКТ і як доўга ён будзе там знаходзіцца – невядома. Віктар Дзмітрыевіч быў заяўлены і зацверджаны ў спісе сведкаў у судзе па справе Эдуарда. Аднак ён так і не зʼявіўся на паседжаннях», – піша @viktarbabarykaofficial.