Пасля публікацыі расследавання шэраг крыніц паведамілі, што праблема з масавай скупкай беларускай Кока-Колы і вывазам у РФ прысутнічае, але «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» спрабуе з гэтым змагацца.
Па словах крыніц, афіцыйны прадстаўнік Coca-Cola не мае дачынення да вывазу беларускай колы як у РФ, так і ў Крым. Наадварот, кампанія спрабуе рабіць розныя крокі, каб гэта спыніць. Напрыклад, быў узмоцнены кантроль за адгрузкай прадукцыі, давалася канкрэтная забарона: «ніякіх разавых адгрузак прадукта больш за 15-20 упаковак».
▪️ Хто і дзе скупляе беларускую Coca-Cola?
Адразу некалькі крыніц паведамілі, што ведаюць пра факты, калі дробныя расейскія арганізацыі скуплялі Кока-Колу з прылаўкаў нашых крамаў проста цялежкамі.
Нярэдкія інцыдэнты, калі «пакупнікі» хацелі набыць цэлыя пакавання Колы паддонамі. Найбольшы ўсплёск такіх перакупаў назіраўся каля 3-х месяцаў таму.
Таксама вядомыя факты, калі студэнты скуплялі прадукцыю Coca-Cola ў крамах Беларусі і на каршэрынгу перавозілі ў нейкі пункт збору, а адтуль, як набярэцца неабходная колькасць, прадукцыя з’яжджала ў РФ.
Але гэта ўсё дастаткова дробна. Больш рэалістычная схема, пра якую таксама распавялі крыніцы – гэта калі рускія, як юрыдычныя асобы, купляюць Кока-Колу ў аптовых крамах а-ля Unistore і ўжо не па 100 слоікаў, а адразу цэлую фуру. Таксама яны могуць купляць адразу буйным аб’ёмам праз размеркавальныя цэнтры гіпермаркетаў. То бок, магчымы варыянт перапродажу, калі прадстаўнік Кока-Кола — ім нічога не прадае, а купляюць яны непасрэдна ў беларускіх крамаў.
Азнаёміцца з расследаваннем можна тут: