На русском языке:
Григорий Костусёв вышел на свободу
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Яму прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне. Пры гэтым вынікі анкадаследвання калонія ад яго хавала.
У кастрычніку 2023 Кастусёву дазволілі патэлефанаваць родным. Ён расказаў пра свой стан здароўя: моцна баляць і ацякаюць ногі, турбуе варыкоз. «Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець».
У пачатку красавіка 2024 Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю. Яму вывелі катэтар з мачавога пузыра і адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру. Апошнія паўтара месяца з ім не было сувязі.