На русском языке:
Секретарь СНБО Данилов: «Беларусь оккупирована Россией, но беларусы не хотят воевать против Украины»
У інтэрв’ю эстонскаму выданню ERR сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Беларусь акупаваная РФ, але беларускі народ не мае ніякага жадання ваяваць з Украінай.
«Давайце шчыра скажам, што Беларусь акупаваная Расейскай Федэрацыяй, прычым акупаваная даўно – у эканамічным, палітычным і іншых сэнсах. Цяпер Расійская Федэрацыя выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для сваіх ваенных мэтаў. Мы адсочваем усе гэтыя працэсы. Але мы ўлічваем, што ёсць беларускі народ, які не мае ніякага жадання ваяваць з намі, пра гэта вядома не толькі нам, але і ўсім астатнім, у тым ліку Пуціну», – сказаў Данілаў.