Салдат тэрміновай службы ВЧ 3214 сапраўды пакінуў тэрыторыю палігона, але прычына не ў уцёках

onliner.by
Эксклюзіў
3 хв.

На русском языке: Срочник ВЧ 3214 действительно покинул территорию полигона, но причина, как оказалось, не в побеге

Крыніца, блізкая да ВЧ 3214, распавяла, што адбылося сёння на палігоне ўнутраных войскаў МУС РБ каля в. Аколіца (Менскі раён).

Паводле яго слоў, салдат тэрміновай службы Мікіта Юр’евіч В. воінскай часці 3214 Унутраных войскаў МУС РБ у раёне 13:30 сапраўды пакінуў размяшчэнне палігона, але зрабіў ён гэта не спецыяльна – ён проста згубіўся.

Паведамляецца, што калі салдаты хадзілі на перакур, адзін з саслужыўцаў адстаў, а іншыя ўжо паспелі вярнуцца на палігон. Не ведаючы куды ісці, салдат разам са сваім аўтаматам проста пайшоў не ў тым кірунку.

Больш за тое, паводле словаў крыніцы, для таго, каб яе знайсці на тэрыторыі ўсёй Мінскай вобласці нават уводзілі план «Сірэна». У выніку праз пару гадзін салдата знайшлі.

Характэрна, што вечарам інфармацыю аб уцёках пачаў абвяргаць канал УУС Гродзенскага аблвыканкама. Здавалася б, пры чым тут яны? Аднак усё проста: крыніцы паведамляюць, што тэрміновай службы Мікіта Юрʼевіч В. родам з Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Папярэдні матэрыял
McDonald’s спыняе продаж МакСняданкаў: праблемы з пастаўкамі
Наступны матэрыял
Крыніцы: У Беларусі ідзе падрыхтоўка бамбасховішчаў у школах і ВНУ

Iншыя матэрыялы