Самалёт ДРЛА А-50У (RF-50608) пакінуў паветраную прастору Беларусі

jetphotos.com
6 хв.

На русском языке: Самолёт ДРЛО А-50У (RF-50608) покинул воздушное пространство Беларуси

Паводле інфармацыі «Беларускі Гаюн», самалёт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) толькі што перасёк мяжу Беларусі з РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт накіроўваецца на 325-ты Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрозе. Менавіта ААТ «325 АРЗ» зʼяўляецца прадпрыемствам, якое, у тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50.

Паводле інфармацыі BYPOL, 26 лютага ў Мачулішчах у выніку двух выбухаў ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) атрымаў пашкоджанні: былі пашкоджаны пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, авіёніка і радыёлакацыйная антэна.

Гэты борт прыляцеў у Беларусь 3 студзеня 2023 года і на гэты момант прабыў у РБ 54 дні, зрабіўшы 12 вылетаў. Да гэтага, папярэдні раз, борт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 года.

У паветрана-касмічных сілах РФ знаходзіцца ўсяго 9 такіх самалётаў, прычым удасканаленых (з мадыфікацыяй «У») усяго 6 адзінак. Адзін такі самалёт абслугоўвае 19 чалавек (5 лётнага, 11 радыё і 3 інжынерна-тэхнічнага персанала). Кошт такога самалёта складае $330 млн.

Учора, 1 сакавіка, на чацвёрты дзень пасля інцыдэнту прапагандысты вырашылі паказаць, што з самалётам усё ў парадку. Для гэтага яны апублікавалі невялікае відэа, дзе паказана выключна руленне ДРЛА, што не зʼяўляецца доказам таго, што ў самалёта не пашкоджана круцячыся антэна радарнага комплексу «Чмель». Акрамя таго, усе ракурсы здымкі толькі знізу і збоку, што не дазваляе разгледзець яго зверху ў дэталях (кажучы пра тыя месцы, якія маглі быць пашкоджаны, і на якіх мы рабілі акцэнт).

Папярэдні матэрыял
Больш за 40 падлеткаў былі затрыманыя ў Брэцсе. Затрыманні былі таксама ў Мінску і Оршы
Наступны матэрыял
Прапаганда моцна імкнулася паказаць, што з самалётам ДРЛА А-50У усё ў парадку

Iншыя матэрыялы