На русском языке:
Самолёт Кадырова улетает из Беларуси
У 20:02 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» вылецеў асабісты бізнес-джэт Рамзана Кадырава Airbus A319-100 (RA-73417).
Самалёт прабыў у Беларусі роўна суткі і па-ранейшаму незразумелая мэта яго візіту ў Беларусь. Публічна не паведамлялася ні пра якія сустрэчы з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, як і з ім самім.
На дадзены момант дакладна невядома, ці быў Кадыраў на гэтым борце.
Таксама па нашай інфармацыі борт накіроўваецца назад у Грозны, адкуль і прыляцеў учора.