Самалёт Кадырава ляціць з Беларусі назад у Грозны

3 хв.

На русском языке: Самолёт Кадырова улетает из Беларуси

У 20:02 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» вылецеў асабісты бізнес-джэт Рамзана Кадырава Airbus A319-100 (RA-73417).

Самалёт прабыў у Беларусі роўна суткі і па-ранейшаму незразумелая мэта яго візіту ў Беларусь. Публічна не паведамлялася ні пра якія сустрэчы з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, як і з ім самім.

Самалёт Кадырава ляціць з Беларусі назад у Грозны

На дадзены момант дакладна невядома, ці быў Кадыраў на гэтым борце.

Таксама па нашай інфармацыі борт накіроўваецца назад у Грозны, адкуль і прыляцеў учора.

Папярэдні матэрыял
Кадыраў у Мінску: у чачэнца праблемы з ныркамі, а ў Беларусі адзін з самых кароткіх спіс чакання на трансплантацыю
Наступны матэрыял
Задымленне ў тунэлі на ст.м. «Юбілейная»: спынены рух цягнікоў на 3-й лініі метро

Iншыя матэрыялы