In English:
Prigozhin’s plane arrived in Belarus for the sixth time
На русском языке:
Самолет Пригожина в шестой раз прилетел в Беларусь
Сёння ў 8:55 на ваенны аэрадром Мачулішчы з Санкт-Пецярбурга зноў прыляцеў бізнес-джэт, звязаны са структурамі ПВК «Вагнер», з рег.нумарам RA-02878.
Канкрэтна гэты BAe 125-800B прылятае ў Беларусь у трэці раз з часу «мяцяжу». Нагадаем, што гэта не асноўны самалёт Прыгожына (RA-02795), які пасля візіту ў Беларусь з 19 ліпеня стаіць у Маскве.
Пазней на ваенны аэрадром Мачулішчы ў 09:20 сеў яшчэ адзін прыватны самалёт – Beech C90GTi King Air з рег.нумарам RA-07893 рэйсам з Шарамеццева.