In English:
Sanctions have not been imposed yet, but Belavia has already lost 10 aircrafts for 3 weeks
На русском языке:
Санкции ещё не ввели, а Belavia уже лишилась 10 самолётов за 3 недели
Авіякампанія «Белавія» – адзін з кандыдатаў на ўваход у 5-ы пакет санкцый ЕС. Пра пашырэнне санкцый на авіякампанію размовы вяліся ўжо даволі доўга, напэўна, адной з першых згадак пра абмеркаванне гэтага пытання, была публікацыя дарадцы Святланы Ціханоўскай – Франака Вячоркі. 4 верасня ён паведаміў, што 5-ы пакет ужо знаходзіцца ў распрацоўцы, а на сустрэчы прадстаўнікоў МЗС краін ЕС будзе абмяркоўвацца ўзмацненне ціску на авіякампанію, аднак на той момант яшчэ не было вядома, як гэта будзе выглядаць.
18 кастрычніка выданне Politico апублікавала артыкул, дзе паведамлялася, што новыя санкцыі, у выпадку іх увядзення, забароняць еўрапейскім кампаніям мець любыя справы з беларускім авіяперавозчыкам. На справе гэта азначае, што «Белавія» пазбавіцца значнай часткі свайго флоту, якая атрымана ў лізінг – доўгатэрміновую арэнду – праз ірландскія кампаніі. У сярэдзіне лістапада ЕС пашырыў крытэры ўвядзення санкцый супраць Мінска, ніякіх падрабязнасцей заява не раскрывала, аднак у той жа дзень кіраўнік МЗС Ірландыі Сайман Ковені пацвердзіў выданню Reuters, што новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць уключаць разрыў лізінгавых кантрактаў з «Белавія». І паведаміў, што з 30 самалётаў у парку «Белавія» 17 узятыя ў лізінг праз кампаніі ў Ірландыі.
Ілюстрацыйнае фота / Belavia.by
Адзначым, што паводле афіцыйнай інфармацыі на сайце авіяперавозчыка, паветраны флот «Белавія» мае 29 суднаў:
- 1 — Boeing 737-8 MAX;
- 9 — Boeing 737-800;
- 1 — Boeing 737-500;
- 3 — Boeing 737-300;
- 3 — Embraer 195-E2;
- 7 — Embraer 195;
- 5 — Embraer 175;
Але самае цікавае, што ўжо пасля інфармацыі Politico, у авіякампаніі, здаецца, пачаліся сапраўдныя праблемы, якія ўзмацніліся пасля абвінавачання ў датычнасці да нелегальнай міграцыі і міграцыйнага крызісу на межах з ЕС.
Мы ўжо распавядалі, што 26 кастрычніка «Белавія» адправіла ў сталіцу Казахстана — Нур-Султан усе тры свае найноўшыя самалёты Embraer E195-E2 з рэгістрацыйнымі нумарамі EW-555PO, EW-560PO і EW-563PO. Адзін з іх (EW-563PO) – у юбілейнай ліўрэі Belavia. Па нашай інфармацыі, з-за санкцый бразільскі вытворца не падаў кампаніі абноўленую базу даных, без якой самалёты лётаць не могуць. З гэтай прычыны «Белавія» была вымушана іх пазбавіцца.
Самалёты Embraer E195-E2 авіякампаніі Белавія / flightradar24
Але 3 борты Embraer E195-E2 – не адзіная страта. У перыяд з 8 па 11 лістапада авіякампанія адправіла адразу 4 свае Boeing 737-800 у Турцыю. Гэта самалёты з рэгістрацыйнымі нумарамі: EW-526PA (паляцеў 8 лістапада), EW-438PA (паляцеў 9 лістапада), EW-437PA (паляцеў 10 лістапада) і EW-543PA (паляцеў 11 лістапада).
Самолет Boeing 737-800 с номером EW-543PA летит из Минска в Стамбул 11.11.2021 / flightradar24
Усяго праз тыдзень яшчэ два Embraer E175LR з рэгістрацыйнымі нумарамі EW-341PO і EW-340PO былі перамешчаныя ў Азербайджан 17 і 18 лістапада.
Дапоўнена: Увечары 19 лістапада, пасля выхаду расследавання, яшчэ адзін Embraer E195LR з рэгістрацыйным нумарам EW-532PO паляцеў з Мінска ў Баку. Борт прызямліўся ў сталіцы Азербайджану а 18:53. Такім чынам па стане на 19:00 19 лістапада ўжо 10 самалётаў авіякампаніі «Белавія» былі адпраўленыя на захоўванне або перададзеныя партнёрам у іншыя краіны.
Самалёт Embraer E175LR з нумарам EW-340PO ляціць з Мінска ў Баку 18.11.2021 / flightradar24
Таксама цікавы лёс і найноўшага Boeing 737 MAX 8 (EW-528PA), які паспеў палётаць на камерцыйных рэйсах усяго сем дзён у маі 2021 года. Белавія, верагодна, павінна пазбавіцца і яго. Але ёсць праблема: у ЕС і Украіну шлях закрыты, а ў Расіі мадэль па-ранейшаму не сертыфікаваная і не мае допуску ў паветраную прастору, гэта значыць, гэты самалёт наогул не можа выляцець за межы Беларусі. З тых часоў гэты борт раз у месяц падымаецца ў паветра для вучэбна-трэніровачных палётаў экіпажа. Дарэчы, у лістападзе гэты Boeing яшчэ не лётаў.
Boeing 737 MAX 8 (EW-528PA) авіякампаніі «Белавія» / Lukasz Jagodzinski
Паводле інфармацыі, атрыманай ад крыніц motolko.help, гэты самалёт плануюць перарэгістраваць на новага эксплуатанта, хутчэй за ўсё гэта будзе нейкая авіякампанія з краін ЕС. І толькі пасля гэтага EW-528PA зможа пакінуць Беларусь.
Такім чынам у авіякампаніі застаецца яшчэ 6 лізінгавых самалётаў, лёс якіх, на дадзены момант, невядомы. Варта таксама сказаць, што якраз сёння, прадстаўнік МЗС Германіі Матыяс Лютэнберг, выступаючы на Мінскім форуме ў Берліне заявіў, што на гэты момант «Белавія» застаецца ў пятым пакеце санкцый ЕС супраць рэжыму ў Беларусі.
Дадатковую інфармацыю пра авіяпарк «Белавія» і іншыя падрабязнасці пра авіяцыю Беларусі — дасылайце ў @motolko_bot.