На русском языке:
Сейм Литвы поддержал выдачу гуманитарных ВНЖ беларусам на 3 года
У канцы восеньскай сесіі Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў, паведамляе тэлеканал LRT. Сярод іншага, яны закранулі і прапановы кіраўніка МУС Літвы Агнэ Білатайтэ аб падаўжэнні да трох гадоў тэрміну дзеяння ВНЖ для замежнікаў, якія прыбылі ў Літву па гуманітарных візах, пры пасярэдніцтве МЗС.
«Гэтая папраўка важная для больш за 750 беларускіх грамадзянаў, якія ўцяклі ў Літву ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, якім на гэтай падставе неабходна штогод падаўжаць від на жыхарства, і сітуацыя ў Беларусі не змянілася», – сказаў старшыня камітэта па замежных справах Жыгіантас Павільёніс.
Важная рэмарка – пасля галасавання ў Сейме Літвы ў прэзідэнта Наўседы ёсць 10 дзён, каб падпісаць гэтыя папраўкі – тады закон уступіць у сілу. Наўседа, вядома, можа зноў накласці вета, але будзем разлічваць, што падобнага не здарыцца.