На русском языке:
Сервис экспресс-доставки еды Glovo уходит из Беларуси
Папулярны сэрвіс дастаўкі прадуктаў і ежы Glovo заявіў аб сыходзе з Беларусі.
«Кіраўніцтва кампаніі Glovo у Іспаніі аб’явіла аб закрыцці бізнэсу Glovo Беларусь. Glovo – еўрапейская кампанія, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць паводле еўрапейскіх стандартаў і этычных нормаў, а таксама гуманітарных і сацыяльных прававых ініцыятыў», – сказана ў паведамленні кампаніі, якое апублікаваў «Мерзкі Какабай».
Glovo працаваў у Беларусі з лістапада 2021 года.