На русском языке:
5 шахедов зашли в воздушное пространство Беларуси, из Барановичей взлетел истребитель ВВС РБ (обновляется)
Украінскія каналы паведамляюць, што дрон-камікадзэ тыпу «шахед» зайшоў у паветраную прастору Беларусі. Па дадзеных канала @eRadarrua, шахед заходзіць у Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Шахед заходзіць з боку горада Славуціч, дзе ён быў заўважаны раней па інфармацыі @vanek_nikolaev.
Па дадзеных @insiderUKR, у дадзены момант над тэрыторыяй Украіны знаходзіцца каля 25 шахедаў, вялікая колькасць заходзіць з паўночнага ўсходу.
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у 23:50 на аэрадроме «Баранавічы» быў узняты ў паветра знішчальнік ВПС РБ. Палёт, верагодна, звязаны з перахопам расійскага беспілотніка Shahed-136/131.
Таксама сёння раніцай на аэрадром «Лунінец» прыляцелі 2 верталёты Мі-8 ВПС РБ. Малаверагодна, што іх прылёт звязаны з чаканнем расійскага ракетнага нападу па тэрыторыі Украіны.
Нагадаем, што з 15 ліпеня на аэрадроме «Бабруйск» практычна штодня дзяжурылі верталёты Мі-8 і Мі-24 ВПС РБ. Прычына – імкненне скараціць падлётны час да мяжы з Украінай для перахопу расейскіх «шахедаў», якія залятаюць у Беларусь.
Выбар аэрадрома «Бабруйск» зʼяўляецца невыпадковым, бо ён бліжэй за ўсё знаходзіцца да мяжы.
З 26 ліпеня «Беларускі Гаюн» не фіксаваў прылёты верталётаў ВПС РБ на аэрадром «Бабруйск». Магчыма, вайскоўцы перасталі бачыць пагрозу новых прылётаў расейскіх Shahed-136/131 у Беларусь. Судзячы па ўсім, пагроза ўсё ж захавалася.
Да гэтага часу дзяржаўныя органы не каментавалі прылёты «шахедаў» у Беларусь.
UPD. Яшчэ некалькі шахедаў маглі зайсці ў Беларусь
Па дадзеных @eRadarrua, адзін з іх рухаецца над тэрыторыяй Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў напрамку Чарнобыля. Аб заходзе яшчэ аднаго з шахедаў у Беларусь таксама піша і канал @war_monitor.
Таксама ў дадзены момант у небе над Беларуссю лятае знішчальнік, які быў узняты з аэрадрома «Баранавічы» ў раёне 23:50.