На русском языке:
Шойгу поблагодарил Лукашенко за подготовку военных ВС РФ на полигонах в Беларуси
Сёння ў 9:47 на аэрадроме «Мачулішчы» прызямліўся Ту-214ПУ-СБУС з рэгістрацыйным нумарам RA-64529, які выкарыстоўвае кіраўнік МА РФ Сяргей Шайгу.
Пра чарговы візіт Шайгу ў Беларусь паведаміла і прапаганда, заявіўшы, што ён прыляцеў на сустрэчу з Лукашэнкам «для развіцця дамоўленасцяў, дасягнутых на мінулым тыдні» (на сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным, – заўв. рэдакцыі).
Дык вось на гэтай сустрэчы, сярод іншага, Шайгу падзякаваў Лукашэнку за прадастаўленне інфраструктуры для падрыхтоўкі ВС РФ на тэрыторыі Беларусі, ён сказаў наступнае:
«Асобныя словы падзякі хацеў бы выказаць вашаму Міністэрству абароны, вам асабіста. Прадстаўленыя 5 палігонаў на тэрыторыі Беларусі. Яны абсталяваныя. Больш за тое, прыцягваецца дастатковая колькасць інструктараў – афіцэраў беларускіх Узброеных Сіл для падрыхтоўкі ў тым ліку і нашага папаўнення. […] Тут дастаткова вялікая групоўка. І мы, вядома, сёння разгледзім усе пытанні яе далейшага і знаходжання і падрыхтоўкі і, мусіць, пашырэнні рамак, якія Вы абмяркоўвалі разам з Уладзімірам Уладзіміравічам», – сказаў Шайгу.
Па нашых дадзеных, гаворка ідзе аб палігонах, дзе на дадзены момант сканцэнтраваны УС РФ:
- «Асіповіцкі»;
- «Абуз-Лясноўскі»;
- «Лепельскі»;
- «Лосвіда»;
- «Брэсцкі».