На русском языке:
Школьникам и студентам теперь не нужно получать справку о состоянии здоровья
У распараджэнні рэдакцыі motolko.help аказаўся дакумент, што даслаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч міністру адукацыі Ігару Карпенку.
Фота: МатолькаДапамажы
У дакуменце сказана, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, школьнікі і студэнты, пры адсутнасці іх на занятках на працягу 5 дзён з-за хваробы, не абавязаныя атрымліваць і прадастаўляць у школу ці ўніверсітэт даведку аб стане здароўя.
Таксама паказана, што гэтая мера носіць часовы характар і будзе дзейнічаць да асобага распараджэння. Сапраўднасць дакумента пацвердзілі некалькі крыніц.