На русском языке:
Школьникам Минска запретят пользоваться смартфонами, а в одной из школ уже запретили
З новага навучальнага года ў Мінскіх школах забароняць выкарыстанне мабільных тэлефонаў школьнікамі. Паведамляецца, што ў вучняў будуць забіраць тэлефоны перад пачаткам заняткаў і аддаваць у канцы навучальнага дня. Раней Euroradio пісала, што ў некаторых школах Мінска гэтую забарону збіраюцца ўвесці ўжо з 4-й чвэрці бягучага года.
Пазней гэта пацвердзіў і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, які паведаміў, што абмежаванне на выкарыстанне мабільных школьнікамі ўжо было ўведзена ў адной са школ Мінска з 1 снежня — СШ №187.
Там распавялі, што смартфоны вучняў адбіраюць і кладуць у спецыяльна ўсталяваную металічную шафу з ячэйкамі. «У выпадку неадкладнай неабходнасці» дзіцяці ўсё ж могуць выдаць тэлефон, каб патэлефанаваць бацькам, але пры гэтым робіцца пазнака ў часопісе, што ён яго ўзяў.
Барацьба з мабільнымі тэлефонамі ў школах была распачата яшчэ ў 2022 г. з выданнем Дзяржаўнага школьнага стандарту, які забараніў на некантралюемае выкарыстанне школьнікамі мабільных тэлефонаў на ўроках, а таксама ўвёў правіла па якім навучэнцы маглі выкарыстоўваць мабільны тэлефон на перапынках толькі для аператыўнай сувязі з бацькамі.
Эксперты маніторынгавай групы па адукацыі iSANS Belarus лічаць, што кантроль за тэлефонамі школьнікаў стане чарговым няпрофільным абавязкам настаўнікаў, а забарона на выкарыстанне тэлефонаў можа перашкодзіць укараненню новых тэхнічных элементаў у адукацыйны працэс.
«Акрамя гэтага, увядзенне татальнай забароны тэлефонаў у школах можа стаць прычынай шэрагу канфліктаў паміж навучэнцамі і іх бацькамі з аднаго боку і педагогамі з другога», — сказалі эксперты.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus