Шматдзетная маці вярнула ў адміністрацыю Лукашэнкі ордэн Маці ў знак пратэсту супраць вайны

Радыё Свабода
3 хв.

На русском языке: Многодетная мать вернула администрации Лукашенко орден Матери в знак протеста против войны

Выданне Радыё Свабода паведамляе, што маці семярых дзяцей украінка Алена Якавішына адправіла ў адміністрацыю Лукашэнкі ордэн, якім яе ўзнагародзілі ў 2019 годзе. Аддаючы ордэн жанчына напісала зварот да Лукашэнкі, дзе напісала, што ён страціў яе павагу і давер.

«Вы прадстаўляеце тэрыторыю Беларусі для размяшчэння і далейшага ўварвання на тэрыторыю суверэннай дзяржавы — Украіны — маёй Радзімы — войскаў агрэсара, пускаў смяротных ракет па маім народзе, мірных гарадах, што самі прызналі публічна. І пры гэтым крывадушна заяўляеце, што падтрымліваеце мір і бяспеку Украіны», — напісала Якавішына ў звароце да Лукашэнкі.

Сама Алена паходзіць з украінскага Мікалаева, дзе засталіся яе родныя. Жанчына ўсведамляе, што наступствы ейнага рашэння могуць быць самыя непрадказальныя. Сям’я Якавішыных ведае, што такое ператрус, — муж Юры адседзеў у 2020-м 15 сутак. 

Падрабязней прачытаць гісторыю Алены і яе сям’і можна тут.

Шматдзетная маці вярнула ў адміністрацыю Лукашэнкі ордэн Маці ў знак пратэсту супраць вайны

Ордэн шматдзетнай маці Алены Якавішынай
Папярэдні матэрыял
«Беларускі Гаюн» публікуе перахоп перамоваў ПКС РФ
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 5 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы